arabera Ya Vika 11 months ago
186
Honelako gehiago
Часціны мовы - гэта лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца адзінствам абагульненага значэння.
Часціны мовы падзяляюцца на паўнаўначныя (самастойныя), да якіх адносяць назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, і непаўназначныя (службовыя) часціны мовы.
У мовазнаўстве існуюць розныя навуковыя школы з рознымі падыходамі, таму ў даведачнай літаратуры, акрамя 10 традыцыйных часцін мовы, можна знайсці яшчэ дзве: безасабова-прэдыкатыўныя словы і мадальныя словы.
! выклічнік у сістэму часцін мовы не ўваходзіць !
Усе самастойныя часціны мовы маюць лексічнае значэнне: яны называюць прадметы, прыметы, дзеянні, колькасць і парадак пры лічэнні або ўказваюць на іх. Усе яны з'яўляюцца членамі сказа.
Дзеяслоў - адна з асноўных самастойных часцін мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан, што адбываецца ў пэўным часе, і выражае іх праз формы асобы, ліку, часу, ладу, а таксама роду, трывання і стану.
Дзеясловы бываюць пераходныя і непераходныя, зваротыя і незваротныя, закончанага ці незакончаная трывання.
У некаторых формах дзеяслоў характарызуецца катэгорыяй роду.
Прыслоўе - гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану, іншай прыметы ці прадмета.
Прыслоўі - нязменныя словы: яны не спрагаюцца, не скланяюцца, не маюць формаў роду, ліку і склону.
Да акалічнасных прыслоўяў адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны, мэты.
Да азначальных прыслоўяў адносяцца якасныя і колькасныя прыслоўі, а таксама прыслоўі спосабу дзеяння.
Займеннік - гэта самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, якасць ці колькасць, не называючы іх. Яго значэнне канкрэтызуецца толькі ў кантэксце.
Лічэбнік - гэта самастойная часціна мовы, да якой адносяцца словы, што абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць прадметаў (колькі?) і іх парадкавае месца пры лічэнні (каторы?).
Састаўныя лічэбнікі складаюцца з некалькіх слоў.
Складаныя лічэбнікі маюць дзве асновы.
Простыя лічэбнікі - гэта словы з адным коранем.
парадкавыя
Абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні, месца канкрэтнага прадмета ў шэрагу аднародных.
колькасныя
Прыметнік - гэта самастойная часціна мовы, чкае абазнчае прымету прадмета прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? чый? чыё? чыя? чые?
Пачатковая форма - Н. с. адз.л. м.р.
Марфалагічныя прыметы:
Пастаянныя: разрад паводле значэння
Непастаянныя: род, лік, склон, ступень параўнання (у якасных прыметнікаў).
Назоўнік - самастойная часціна мовы, якая характарызуецца значэннем прадметнасці.
Назоўнікі адказваюць на пытані хто? што?
Пачатковая форма назоўнікаў - назоўны склон адзіночнага ліку.
Асноўныя граматычныя прыметы назоўнікаў - катэгорыі роду, ліку і склону.
Пастаянныя прыметы - род і тып скланення.
Непастаянныя прыметы - лік і склон.
Непаўназначныя (службовыя) часціны мовы членамі сказа не з'яўляюцца і не абазначаюць прадметаў, дзеянняў, прымет і колькасці.
Службовыя часціны мовы могуць звязваць паміж сабой самастойныя словы, члены сказа або часткі складаных сказаў (злучнікі), паказваць на адносіны паміж словамі (прыназоўнікі) або надаваць словам і сказам розныя сэнсавыя адценні (часціцы).
Прыназоўнік - службовая часціна мовы, якая ўдакладняе і дыферэнцыруе значэнні ўскосных слонаў.
Галоўная асаблівасць прыназоўнікаў - іх нязменнасць.
Яны не маюць лексічнага значэння і набываюць яго толькі пры ўмове ўжывання з самастойнымі словамі.
Састаўныя прыназоўнікі складаюцца з двух ці некалькіх слоў.
складаныя
Складаныя прыназоўнікі ўтвораны спалучэннем двух простых.
Простыя прыназоўнікі складаюцца з аднаго слова.
Да невытворных прыназоўнікаў адносяцца прыназоўнікі, якія не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы.
Найчасцей з'яўляюцца аднаскладовымі.
Двухскладовыя сярод невытворных прыназоўнікаў - прыназоўнікі перад, цераз, паміж, дзеля.
Вытворныя прыназоўнікі ўзніклі на базе іншых часцін мовы.
Вытворнымі таксама з'яўляюцца прыназоўнікі, што ўтварыліся асноваскладаннем невытворных.
аддзяслоўныя
адыменныя
адпрыслоўныя
Злучнік - службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі сінтаксічных адзінак.
Злучнікі - гэта нязменныя словы, якія не маюць намінатыўнай функцыі (нічога не называюць) і не з'яўляюцца членамі сказа.
Іх галоўная функцыя - афармляць пэўныя сэнсавыя адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі.
састаўныя
Састаўныя злучнікі складаюцца з некалькіх слоў.
простыя
Усе простыя злучнкі аднаслоўныя.
парныя
Парныя злучнікі складаюцца з дзвюх частак, адна з якіх адносіцца да аднаго з аднародных членаў сказа ці да першай часткі складанага сказа, а другая - да другога аднароднага члена сказа з таго самага рада ці другой часткі складанага сказа.
паўторныя
Паўторныя злучнікі паўтараюцца пры кожным члене сказа (або толькі пры некаторых) ці кожнай частцы складанага сказа.
адзіночныя
Адзіночныя злучнікі не паўтараюцца пры членах сказа ці частках складанага сказа.
Прамежкавае становішча паміж злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі займаюць паясняльныя, што служаць для сувязі такіх сінтаксічных адзінак, з якіх наступная паясняе першую: або, ці, гэта значыць, а менавіта.
падпарадкавальныя
Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць розныя адносіны паміж даданай часткай і галоўнай. З улікам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на групы:
злучальныя
Злучальныя злучнікі служаць для сувязі сінтаксічна раўнапраўных адзінак - аднародных членаў сказа і частак складаназлучанага сказа.
У залежнасці ад таго, якія сэнсавыя адносіны выражаюць злучнікі, яны падзяляюцца на спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і далучальныя.
вытворныя
Вытворныя злучнікі паходзяць з іншых часцін мовы.
невытворныя
Невытворныя злучнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы і ўспрымаюцца як першапачатковыя.
Часціцы адносяцца да службовых часцін мовы. Яны надаюць дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
Часціцы - гэта нязменныя словы. Яны не маюць намінатыўнай функцыі. Іх значэннем лічыцца тое дадатковае адценне, якое яны надаюць моўнай адзінцы.
Часціцы не ўжываюцца самастойна і не з'яўляюцца членамі сказа.
! у дыялогу некторыя часціцы (але, не, так, няўжо, ага) выступаюць у ролі слоў-сказаў !
Формаўтваральныя часціцы служаць для ўтварэння граматычных формаў слова:
бы (б) - для ўтварэння ўмоўнага ладу;
хай (няхай), давай (давайце) - для ўтварння загаднага ладу.
Эмацыянальныя часціцы выражаюць розныя эмацыянальныя адценні або ўзмацняюць выразнасць выказвання.
Сярод іх вылучаюць:
Да мадальных часціц адносяцца часціцы, якія надаюць выказванню розныя мадальныя адценні.
У залежнасці ад гэтых адценняў мадальныя часціцы падзяляюцца на групы:
Да сэнсавых часціц адносяцца часціцы, якія надаюць словам дадатковыя сэнавыя адценні: